Это интересно



Легенда пра Нарач


        Калісьці на беразе вялікага возера з крыштальна-празрыстай вадой жыла дзяўчына Нара. На заходзе любіла яна сядзець ля вады на пяшчаным беразе і спяваць, падыгрываючы сабе на арфе.
       Аднойчы песні Нары пачуў пан, стары ўдавец, і захацелася яму ўзяць дзяўчыну ў жонкі. Але ў Нары быў жаніх, і яна адмовілася. Тады слугі забілі хлопца, а дзяўчыну прывялі ў панскія харомы. У ноч перад шлюбам Нара падпаліла палац і паспрабавала ўцячы. На беразе яе нагнала палацавая ахова. Калі Нара зразумела, што ад пагоні не сысці, кінулася ў ваду.
     З таго часу і называюць возера яе імем - Нара або Нарач.


Усяслаў Чарадзей

Маці нарадзіла Усяслава ў выніку чарадзейства. Калі Усяслаў з’явіўся на свет, у яго на галаве была стужка. Чарадзеі пабачылі яе і параілі маці: – Навяжы гэтую стужку на дзіцяці і няхай ён не здымае яе да скону сваіх дзён. І носіць Усяслаў завязаную на ім стужку да сённяшняга дня. Таму і не любіць ён кровапраліццяў. 

Мірскі замак

  • Самая вядомая легенда пра Мірскі замак кажа, што ў эпоху князёў Радзівілаў паміж Мірскім і Нясвіжскім замкамі быў пракапаны падземны ход, па якім свабодна магла праехаць карэта, запрэжаная тройкай коней. Калі расійскія войскі ў 1812 годзе захапілі Нясвіж, то адданыя радзівілаўскія слугі паспелі схаваць нясвіжскі скарб у падземны лаз і падарваць уваход. Гэтыя скарбы да сённяшняга дня не знойдзены, а сярод іх, як лічацца, знаходзяцца залатыя постаці дванаццаці апосталаў.
  • У Міры існуе легенда пра прывіда «Белай панны» — Соф'і Святаполк-Мірскай, якую мясцовыя жыхары ласкава называюць Сонечкай. Лічыцца, што яна не так ахвотна паказваецца людзям, як яе «калега» з Нясвіжа — знакамітая Чорная Панна, але музейныя працаўнікі жартуюць, што Соф'я часта сыходзіць па падземным ходзе да сваёй сяброўкі ў Нясвіж.

                    Гісторыя Брэсцкай крэпасці

Брэсцкая крэпасць была пабудавана ў 30-я – пачатку 40-х гадоў XIX стагоддзя каля перакрыжавання рэк Заходні Буг і Мухавецна месцы старога Брэста. У час будаўніцтва ўвесь горад быў перамешчаны на новую тэрыторыю на ўсход ад Цытадэлі.
Крэпасць размяшчалася на 4 астравах, утвораных рукавамі рэк Мухавец і Заходні Буг і сістэмай каналаў.
У цэнтры крэпасці размешчана Цытадэль, або Цэнтральнае ўмацаванне, якое мастамі звязана з 3 штучнымі астраўнымі ўмацаваннямі. Гэта:
  • Кобрынскае ўмацаванне (паўночна-ўсходні бок)
  • Цярэспальскае ўмацаванне (заходні бок)
  • Валынскае ўмацаванне (паўднёва-ўсходні востраў)
22 чэрвеня 1941 г. гарнізон крэпасці прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў і больш як месяц трымаў абарону ў поўным акружэнні. У пасляваенны час за мужнасць і гераізм, праяўленыя абаронцамі крэпасці ў час яе абароны, цытадэль атрымала ганаровае званне "Крэпасць-герой".



Комментариев нет:

Отправить комментарий